Аб візіце дэлегацыі «Ашан Рытэйл Расія» ў Беларусь
26.03.2025 г.24-28 сакавіка 2025 г. пры садзейнічанні Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі арганізаваны візіт дэлегацыі кампаніі «Ашан Рытэйл Расія» ў Рэспубліку Беларусь на чале з Генеральным дырэктарам Іванам Марціновічам.
Візіт праходзіць у развіццё дамоўленасцей, дасягнутых у ходзе работы беларускай дэлегацыі пад кіраўніцтвам Намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Юрыя Шулейкі на міжнароднай выставе «Прадэкспа-2025» (г. Масква, 3-6 лютага 2025 г.).
Дзелавая праграма візіту ўключае наведванне беларускіх прадпрыемстваў і азнаямленне з вытворчасцю, правядзенне гандлёва-закупачнай сесіі і прадметныя В2В перагаворы больш як з 80 беларускімі вытворцамі розных груп спажывецкіх тавараў: малочная і мясная гастраномія, шакаладная, кандытарская і хлебабулачная прадукцыя, беларускі фарфор, мэбля, прадукцыя лёгкай прамысловасці і іншых.
25 сакавіка 2025 г. гады ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце адбылося адкрыццё гандлёва-закупачнай сесіі, падчас якой праведзена кантактна-кааперацыйная біржа, прэзентаваны прадстаўнікамі расійскай дэлегацыі ўмовы ўваходу ў гандлёвую сетку «Ашан».
У перыяд 26-27 сакавіка 2025 г. дзелавыя мерапрыемствы гандлёва-закупачнай сесіі таксама пройдуць у Гродзенскай і Віцебскай абласцях краіны.
Правядзенне гэтых мерапрыемстваў накіравана на нарошчванне экспарту беларускіх спажывецкіх тавараў на расійскі рынак, выключэнне пасрэднікаў у ланцугі паставак і садзейнічанне вытворцам з Беларусі ў заключэнні прамых дагавораў з буйнымі расійскімі рытэйлерамі.
Глядзіце таксама:
Беларускі дзяржаўны канцэрн харчовай прамысловасці «Белдзяржхарчпрам»: «Представители торговой сети «Ашан Ритейл Россия» ознакомились с ассортиментом продукции предприятий концерна «Белгоспищепром»
Дзяржаўнае аб'яднанне «Cталічны гандаль і паслуг»: «Делегация представителей торговой сети «Ашан Ритейл Россия» 25 марта посетила торговый центр «Першы Нацыянальны гандлёвы дом»
Беларуская гандлёва-прамысловая палата: «Торгово-закупочная сессия ООО «АШАН» и предприятий Республики Беларусь»