Аб удзеле намесніка кіраўніка МЗС Беларусі Я.Шэстакова ў беларуска-расійскіх кансультацыях
10.04.2025 г.10 красавіка 2025 г. у г.Маскве адбыліся чарговыя беларуска-расійскія кансультацыі паміж знешнепалітычнымі ведамствамі на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў па лацінаамерыканскай праблематыцы.
Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік Міністра Яўген Шэстакоў, расійскую – намеснік Міністра Сяргей Рабкоў.
Бакі абмяняліся думкамі аб развіцці сітуацыі і інтэграцыйных працэсаў у рэгіёне Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна, абмеркавалі асноўныя напрамкі супрацоўніцтва Беларусі і Расіі з адпаведнымі дзяржавамі.
Асобным блокам разгледзелі актуальны стан і перспектывы развіцця адносін з Паўночнай Амерыкай.