:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі А.Рагожніка з Паслом Руанды ў Расіі

21.08.2025 г.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Аляксандр Рагожнік правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Руанда ў Расійскай Федэрацыі Джозэфам Нзабамвіта.


У ходзе сустрэчы субяседнікі намецілі магчымыя крокі па развіццю ўзаемадзеяння паміж дзвюма краінамі. Пасол Беларусі адзначыў гатоўнасць прапанаваць Руандзе ўвесь спектр сельскагаспадарчай тэхнікі, што вырабляецца ў Беларусі, з далейшай арганізацыяй яе сэрвіснага абслугоўвання. У кантэксце забеспячэння харчовай бяспекі А.Рагожнік абазначыў магчымасць паставак на руандыйскі рынак беларускіх прадуктаў харчавання.

Пасол Беларусі таксама выказаў упэўненасць, што візіт дзелавых колаў Руанды ў нашу краіну зможа стаць драйверам для развіцця гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння паміж дзяржавамі.

Дж.Нзабамвіта ў сваю чаргу акрамя прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў якасці іншых патэнцыйных сфер супрацоўніцтва назваў інфармацыйныя тэхналогіі, адукацыю, абарону і бяспеку.

У рамках сустрэчы таксама была ўдзелена ўвага пытанню фарміравання дагаворна-прававой базы.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці