Аб візіце Пасла Дзмітрыя Крутога ў Бранскую вобласць
28.09.2023 г.Пасол Дзмітрый Круты здзейсніў 28 верасня працоўны візіт у Бранскую вобласць.
Падчас сустрэчы з Губернатарам гэтага рэгіёну Аляксандрам Багамазам адзначалася, што тавараабарот паміж Беларуссю і Бранскай вобласцю за апошнія гады вырас удвая, а таму была выказана ўпэўненасць, што запланаваная раней лічба ў мільярд долараў узаемнага гандлю па выніках гэтага года будзе дасягнута.
Дзмітрый Круты адзначыў, што ў парадку дня эканамічных узаемаадносін існуюць тры галоўныя блокі: прамысловасць, АПК і будаўніцтва.
У Бранску працуюць зборачныя вытворчасці тэхнікі «Гомсельмаш» і «АМКАДОР», якія паказваюць значныя поспехі, адзначыў Пасол. «Гэтыя прадпрыемствы з'яўляюцца прыкладам інтэграцыйных праектаў у агульным беларуска–расійскім парадку дня. На працягу двух дзясяткаў гадоў павялічвалася лакалізацыя. І сёння гэта сучасныя заводы, на якіх створаны поўны цыкл вытворчасці – ад зваркі, афарбоўкі да зборкі любога ўзроўню. І перспектывы, якія ёсць у дадзеных прадпрыемстваў – значныя. Штогадовы прырост аб'ёмаў зборкі складае да 30%».
Пасол у ходзе візіту азнаёміўся з работай гэтых прадпрыемстваў і наведаў ТАА «Амкадор-Бранск». (Прадпрыемства створана ў 2009 годзе. Серыйна выпускае 8 мадэлей і 13 мадыфікацый пагрузчыкаў АМКАДОР грузападымальнасцю 3 тоны) На базе ТАА «Амкадор-Бранск» сфарміраваны цэнтральны склад, на якім ёсць у наяўнасці пашыраная наменклатура запчастак, вузлоў і агрэгатаў. Прадпрыемства не толькі вырабляе, але і імпартуе ўсю прадукцыю, што вырабляецца холдынгам, у Расію.
Наведваючы СП ЗАТ «Брансксельмаш», з канвеера якога сходзяць беларускія камбайны, Дзмітрый Круты выказаў упэўненасць, што павелічэнне аб'ёмаў вытворчасці беларускіх машын дасць магчымасць нашай прадукцыі больш паспяхова канкурыраваць на расійскім рынку. «На дадзеным прадпрыемстве трэба вырабляць хаця б удвая больш тэхнікі. У гэтых мэтах трэба вырашыць пытанні з абаротнымі сродкамі і наладжваннем рытмічнасці паставак камплектуючых. Павялічыўшы вытворчасць удвая, мы адразу знізім накладныя выдаткі і станем больш прахаднымі і канкурэнтаздольнымі па кошце», – заявіў Пасол.
(СП ЗАТ «Брансксельмаш» вырабляе 7 мадэляў камбайнаў, тэхніку для пасеву і мульчавання. Мае больш за 60 дылерскіх цэнтраў у 9 федэральных акругах Расіі.)
Беларусь і Бранская вобласць таксама разглядаюць варыянт арганізацыі сумеснай вытворчасці камунальных машын на базе шасі МАЗ. У Бранска, які з'яўляецца індустрыяльным цэнтрам – у гэтым плане добры прамысловы патэнцыял: вельмі шмат заводаў, якія знаходзяцца побач, а значыць існуе добрая магчымасць для рэалізацыі такіх праектаў, лічыць Дзмітрый Круты.
«У аграпрамысловай сферы супрацоўніцтва найважнейшая тэма – гэта, безумоўна, насенне, насенняводства, селекцыя. Ва ўмовах санкцый па асобных сельгаскультурах ёсць напружанне па забеспячэнні якасным насенным фондам. І таму выдатна, што за апошнія паўгода беларуская Акадэмія навук і Інстытут земляробства і пладаводства заключылі дагаворы і сур'ёзна разгарнулася работа па сортавыпрабаванні. 200–300 тон элітнага насення з Беларусі ўжо выкарыстоўваецца на бранскіх палях», – распавёў Дзмітрый Круты.
Запатрабаваны ў Бранскай вобласці і беларускія тэхналагічныя рашэнні ў жывёлагадоўлі, ёсць патэнцыял для пастаўкі высокапрадукцыйных кармоў і прэміксаў.
Трэцяя, галоўная тэма адносін – будаўнічая тэматыка і супрацоўніцтва ў сферы ЖКГ. На рынку Бранскай вобласці ўжо працуюць беларускія падрадныя арганізацыі і дарожнікі, якія асвоілі каля 3 млн. долараў. Дарожнае будаўніцтва – адзін з прыярытэтаў Бранска. І беларускія кампаніі гатовы прымаць удзел у рэканструкцыі мясцовай дарожнай сеткі, – сказаў на заканчэнне Дзмітрый Круты.
У ходзе сустрэчы Дзмітрый Круты і Аляксандр Багамаз удзялілі таксама ўвагу развіццю двухбаковых кантактаў у спартыўнай сферы. Пасол і Губернатар наведалі Палац адзінаборстваў ім. Арцёма Асіпенкі, куды штомесяц прыязджаюць для трэніровак і ўдзелу ў спаборніцтвах спартсмены з Беларусі.
Абавязковы пункт праграмы ўсіх візітаў Пасла ў рэгіёны Расіі – наведванне месцаў воінскай славы. Дзмітрый Круты і Аляксандр Багамаз усклалі кветкі да Помніка вызваліцелям Бранска і наведалі Мемарыяльны комплекс «Партызанская паляна».