:

Віншаванне Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну

07.10.2025 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з днём нараджэння.

«Расійскі народ трывала звязвае з Вашым імем значныя сацыяльныя дасягненні, дынамічнае эканамічнае развіццё, умацаванне дзяржаўнасці і суверэнітэту Айчыны, рост аўтарытэту і ўзмацненне ролі Расіі ў свеце, — гаворыцца ў віншаванні. — Прынцыповасць і мэтанакіраванасць, вернасць абавязку і палітычная мудрасць, выключная адданасць Радзіме і цвёрдая воля ў адстойванні яе нацыянальных інтарэсаў набылі Вам усенароднае прызнанне ў грамадстве і павагу замежных калег».

Беларускі лідар упэўнены, што закладзеныя сумеснымі дзеяннямі асновы адносін саюзніцтва і стратэгічнага партнёрства паміж Беларуссю і Расіяй паслужаць надзейным арыенцірам для будучых пакаленняў грамадзян дзвюх дзяржаў.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Уладзіміру Пуціну здароўя, шчасця, дабрабыту, невычэрпных сіл і энергіі для новых поспехаў на вышэйшай дзяржаўнай пасадзе.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці