:

Аб сустрэчы паслоў Беларусі і М'янмы

10.10.2024 г.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Аляксандр Рагожнік правеў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Саюз М'янма ў Расійскай Федэрацыі Ціт Лін Оўн.

У ходзе сустрэчы субяседнікі абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння Беларусі і М'янмы ў палітычнай, гандлева-эканамічнай, гуманітарнай сферах. Закранулі тэматыку арганізацыі візітаў і сустрэч на розных узроўнях, а таксама пытанні развіцця дагаворна-прававой базы.

Ціт Лін Оўн падкрэсліў важнасць развіцця адносін з Беларуссю і абазначыў, што для М'янмы ўяўляе цікавасць узаемадзеянне з нашай краінай у сферы вытворчасці трактароў, медыцыны, паставак беларускай малочнай прадукцыі.

У якасці перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва з Беларуссю Пасол М'янмы назваў таксама спорт, культуру і адукацыю.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці