:
BE

Аб кансультацыях па пытаннях міжнароднай дзейнасці ШАС і рэгіянальнай бяспекі

03.04.2025 г.

3 красавіка 2025 г. у Маскве адбыўся чарговы раунд кансультацый па пытаннях міжнароднай дзейнасці Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва і рэгіянальнай бяспекі на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў дзяржаў – членаў ШАС.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліў Першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Лукашэвіч.

Кансультацыі былі накіраваны на паглыбленне знешнепалітычнай каардынацыі дзяржаў — членаў ШАС з мэтай узмацнення міжнародных пазіцый Арганізацыі і яе геапалітычнай суб'ектнасці.

Асаблівая ўвага была нададзена пытанням умацавання рэгіянальнай бяспекі і мадэрнізацыі дзейных у рамках ШАС механізмаў супрацьдзеяння выклікам і пагрозам, а таксама іншым напрамкам рэфармавання ШАС.

Беларускі бок падкрэсліў важнасць выпрацоўкі ў рамках ШАС сумесных падыходаў па глабальных пытаннях парадку дня, умацавання каардынацыі пазіцый дзяржаў — членаў ШАС у ААН і іншых міжнародных арганізацыях.

Таксама на палях мерапрыемства Першы намеснік Міністра замежных спраў Беларусі С.Лукашэвіч правёў сустрэчы з кіраўнікамі дэлегацый Расіі, Кітая і Ірана, у ходзе якіх абмеркавалі актуальныя пытанні ўзаемадзеяння ў рамках ШАС, а таксама двухбаковага парадку дня.

 

 

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Азія
Азербайджан - Баку (Пасольства)
Перайсці