Аб сустрэчы Першага намесніка Міністра замежных спраў Беларусі С.Лукашэвіча з намеснікам Міністра замежных спраў Расіі
02.04.2025 г.2 красавіка 2025 г. у г.Маскве адбылася рабочая сустрэча Першага намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргея Лукашэвіча з намеснікам Міністра замежных спраў Расійскай Федэрацыі Сяргеем Рабковым.
Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні ўзаемадзеяння ў рамках БРІКС і мадальнасці ўдзелу Рэспублікі Беларусь у дзейнасці Аб'яднання ў статусе дзяржавы-партнёра, атрыманага нашай краінай з 1 студзеня 2025 года.
Была падкрэслена гатоўнасць Беларусі да актыўнага ўключэння ў работу БРІКС у трох ключавых вымярэннях Аб'яднання: палітыка і бяспека, эканоміка і фінансы, культура і гуманітарныя сувязі. У якасці аднаго з прыярытэтных напрамкаў шматбаковага ўзаемадзеяння ў рамках БРІКС адзначана ўдасканаленне міжнароднай валютна-фінансавай сістэмы і задзейнічанне механізмаў і рэсурсаў Новага банка развіцця для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў на прасторы БРІКС.
Таксама Сяргей Лукашэвіч прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды Дня яднання народаў Беларусі і Расіі ў Дзяржаўным акадэмічным Вялікім тэатры.