:

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з Вялікаднем хрысціян Беларусі

18.04.2022 г.

Дарагія суайчыннікі!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні са светлым святам Вялікадня.

У гэтыя ўрачыстыя дні сэрца кожнага верніка адкрываецца насустрач цудоўнай вестцы аб Хрыстовым Уваскрэсенні, дзякуючы якому ў нас з новай сілай абуджаюцца вера, любоў і надзея, з'яўляецца імкненне да стварэння і добрых спраў.

Гэты душэўны ўздым дае нам сілы дапамагаць тым, хто мае патрэбу ў чалавечай цеплыні, ахове, ежы і прыстанішчы.

Няхай хрысціянская дабрадзейнасць і надалей будзе духоўным шчытом нашага народа і роднай Беларусі. Няхай радасць велікодных дзён напаўняе душы мудрасцю, адзінствам і згодай.

Жадаю вам моцнага здароўя, мірнага неба над галавой, шчасця і дабрабыту.

Аляксандр Лукашэнка
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці