:

Аб адкрыцці новага будынка Генконсульства Беларусі ў г.Санкт-Пецярбургу

03.07.2025 г.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Аляксандр Рагожнік сумесна з Намеснікам Міністра замежных спраў Беларусі Паўлам Уцюпіным, Генеральным консулам Беларусі ў Санкт-Пецярбургу Мікалаем Рагожнікам, Губернатарам Санкт-Пецярбурга Аляксандрам Бягловым, Старшынёй Камітэта па знешніх сувязях Санкт-Пецярбурга Яўгенам Грыгор'евым прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця новага будынка Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Санкт-Пецярбургу (асабняк XIX стагоддзя па адрасе вул. Цвярская, 5 літ.А).

Таксама ў рамках мерапрыемства Аляксандр Рагожнік і Генеральны дырэктар Мінскага аўтазавода Валерый Іванковіч уручылі Аляксандру Бяглову сертыфікат аб перадачы Ураду Санкт-Пецярбурга аўтамабіля для перавозкі маламабільных груп насельніцтва МАЗ 365022 беларускай зборкі.


На палях цырымоніі з губернатарам Санкт-Пецярбурга абмеркавалі пашырэнне паставак нашай пажарнай і іншай спецыялізаванай тэхнікі для патрэб горада, абмяняліся думкамі аб перспектывах узаемадзеяння ў сферы электратранспарту.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці