:

Аб удзеле беларускіх прадпрыемстваў у рэалізацыі інфраструктурных праектаў у Ленінградскай вобласці

18.06.2025 г.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Аляксандр Рагожнік прыняў удзел у падпісанні пагаднення аб вырабе і пастаўках Кіруючай кампаніяй холдынгу «Беларуская цэментная кампанія» жалезабетонных вырабаў для будаўніцтва аб'екта федэральнага значэння – Высоцкага збожжавага тэрмінала ў Выбаргскім раёне.

Раней таксама была падпісана дамова аб удзеле ў рэалізацыі праекта беларускай інжынірынгавай кампаніі ТАА «Аграстыль». Агульная сума заключаных кантрактаў — больш за 3 млрд. расейскіх рублёў. Холдынг «БЦК» паставіць для патрэб будаўніцтва на беразе Фінскага заліва больш за 30 тыс. аэрадромных пліт.

З кіраўніцтвам ТАА «Тэхнатранс» абмеркавалі прыцягненне і іншых беларускіх падрадчыкаў да маштабнага расійскага інфраструктурнага праекта.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці