:

Аб сустрэчы саветніка-пасланніка Дар'і Шманай з намеснікам Кіраўніка дыпмісіі Ізраіля

20.09.2023 г.

Саветнік-пасланнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Дар'я Шманай правяла сустрэчу з Паўнамоцным міністрам Пасольства Дзяржавы Ізраіль у Расійскай Федэрацыі, намеснікам Кіраўніка дыпламатычнай місіі Юліяй Рачынскай-Співаковай.

У ходзе размовы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-ізраільскага супрацоўніцтва, выказалі ўзаемную зацікаўленасць у нарошчванні станоўчай дынамікі ўзаемадзеяння дзвюх краін у палітычнай, гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, культурнай, адукацыйнай і іншых сферах.

Быў асабліва падкрэслены дружалюбны характар адносін паміж народамі Беларусі і Ізраіля, заснаваны на шматвяковай гісторыі добрасуседства беларусаў і яўрэяў на беларускай зямлі, болі трагедый Другой сусветнай вайны і Халакоста, на агульных духоўных, рэлігійных і культурных каштоўнасцях.

 

Дар'я Шманай і Юлія Рачынская-Співакова пацвердзілі намер садзейнічаць прасоўванню сумесных праектаў у эканоміцы, IT-сектары, у галіне захавання агульнай культурнай спадчыны і гістарычнай памяці, развіцці турыстычных абменаў. Адзначылі важнасць далейшай актывізацыі кантактаў па лініі БелГПП і Федэрацыі гандлёвых палат Ізраіля, пашырэння сувязей паміж дзелавымі коламі.

Дыпламаты дамовіліся аб прадаўжэнні ўзаемадзеяння ў Маскве па ўсім спектры пытанняў беларуска-ізраільскага супрацоўніцтва, якія маюць узаемную цікавасць.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці