:

Аб візіце Пасла Аляксандра Рагожніка ва Ульянаўскую вобласць

16.10.2024 г.

Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Аляксандр Рагожнік 16 кастрычніка ў складзе беларускай дэлегацыі пад кіраўніцтвам Старшыні Мінскага гарвыканкама Уладзіміра Кухарава наведаў Ульянаўскую вобласць. У расійскі рэгіён таксама прыбылі прадстаўнікі беларускіх органаў дзяржаўнага кіравання, прадпрыемстваў і арганізацый.

У праграме візіту – сустрэча з Губернатарам Ульянаўскай вобласці Аляксеем Рускіх, пасяджэнне Сумеснай рабочай групы па развіццю супрацоўніцтва, наведванне прамысловых прадпрыемстваў. Сярод іх – «Ульянаўскае канструктарскае бюро прыборабудавання», якое распрацоўвае, вырабляе і абслугоўвае комплексы бартавога абсталявання для верталётаў, бартавых авіяцыйных сістэм, наземную авіяцыйную тэхніку. Прадпрыемства ўдзельнічае ў якасці аднаго з асноўных распрацоўшчыкаў бартавога абсталявання для самалёта МС-21, забяспечвае серыйную вытворчасць абсталявання для самалётаў SSJ-100, Ан-148, Ан-158, Ту-204СМ, Ту-214, Іл-96. Ва ўсіх праектах расійскіх вайсковых самалётаў ёсць абсталяванне, распрацаванае ва УКБП. Бюро даўно і паспяхова ўзаемадзейнічае з беларускімі прадпрыемствамі «Інтэграл» і «Дысплей». Аляксандр Рагожнік прапанаваў пашырыць узаемадзеянне за кошт прадукцыі беларускага «Планара» – напрыклад, вытворца можа імпартазамясціць мікраскопы ў лабараторыях.

Беларуская дэлегацыя наведала легендарны Ульянаўскі аўтазавод, дзе абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з развіццём рынку камерцыйных аўтамабіляў з акцэнтам на пашырэнне закупак беларускіх аўтакампанентаў і асвятляльных прыбораў.


На пасяджэнні сумеснай рабочай групы з губернатарам Ульянаўскай вобласці Аляксеем Рускім бакі разгледзелі аспекты супрацоўніцтва ў прамкааперацыі і імпартазамяшчэння з расійскім рэгіёнам. Быў праведзены глыбокі аналіз выкананых мерапрыемстваў і намечаны вялікі комплекс мерапрыемстваў з прамысловымі прадпрыемствамі, якія яшчэ трэба рэалізаваць. Сярод іх – пытанні па далейшым развіцці сумеснай вытворчасці аўтацягнікоў на цягачы беларускага МАЗ з ульянаўскім прычэпам «Акра». Аб'ём інвестыцый у праект перавысіў 700 млн. рублёў. Прадпрыемства базіруецца ва Ульянаўску, у перспектыве намечана будаўніцтва вытворча-складскога комплексу. Плануецца пашырэнне ўзаемадзеяння ў сферы сельскай гаспадаркі. У бліжэйшы час будзе сфарміравана дэлегацыя з ульянаўскіх сельгасвытворцаў, якая наведае Беларусь. Працягнецца супрацоўніцтва ў сацыяльнай сферы, у тым ліку па патрыятычным выхаванні моладзі.

У рамках сустрэчы бакі падпісалі план па гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве Ульянаўскай вобласці з Рэспублікай Беларусь на 2025-2026 гг. Таксама адбылося падпісанне мемарандума аб супрацоўніцтве паміж СЭЗ «Мінск» і партовай асаблівай эканамічнай зонай «Ульянаўск».

Актуальныя пытанні ўзаемадзеяння беларускіх і ўльянаўскіх прадпрыемстваў абмеркавалі на круглым стале ў «Цэнтры кампетэнцый развіцця прамысловасці» рэгіёна. Пасол Беларусі ў Расіі Аляксандр Рагожнік заявіў аб тым, што Беларусь і Расія рыхтуюць дадатковы пул сумесных імпартазамяшчальных праектаў у высокатэхналагічных сферах. «Мы з Расійскай Федэрацыяй за кошт сродкаў расійскага боку ў памеры 105 млрд. расійскіх рублёў ужо прыступілі да рэалізацыі 27 праектаў – гэта праекты інавацыйныя, імпартазамяшчальныя і высокатэхналагічныя. Цяпер ужо сфарміраваны дадатковы пул з 7 праектаў, у тым ліку па авіяцыйнай тэматыцы. Сёння гэты аб'ём фінансавання пакуль сфарміраваны ў аб'ёме 70 млрд., але мы ставім перад сабой мэту выйсці на эквівалентную суму, роўную першаму крэдыту ў 105 млрд., і ўкладваць гэтыя рэсурсы ў развіццё высокатэхналагічных вытворчасцей, каб дзве дзяржавы выйшлі ў тэхналагічным сэнсе на самадастатковасць ва ўсім», – сказаў Аляксандр Рагожнік. Ён адзначыў, што шэраг ключавых пытанняў па імпартазамяшчэнні ў Саюзнай дзяржаве яшчэ не вырашана. Гэта датычыцца вытворчасці праграмных прадуктаў, станкабудавання, рухавікабудавання, высокатэхналагічных кампанентаў для машынабудавання і г.д. «Гэта якраз тыя нішы, якія мог бы падхапіць і асвоіць наш бізнес», – рэзюмаваў Аляксандр Рагожнік.

У рамках візіту дэлегацыя Беларусі ўсклала кветкі да Вечнага агню на плошчы 30-годдзя Перамогі ва Ульянаўску.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці