Аб сустрэчы Аляксандра Рагожніка з намеснікам Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Расіі Дзмітрыем Козакам
17.10.2024 г.Пасол Беларусі ў Расіі Аляксандр Рагожнік правеў сустрэчу з намеснікам Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Дзмітрыем Козакам.
Бакі абмяняліся думкамі па шырокім коле пытанняў беларуска-расійскага супрацоўніцтва і інтэграцыйнага ўзаемадзеяння. Спыніліся на актуальных пытаннях унутрыпалітычнага і знешнепалітычнага парадку дня дзвюх краін.
Таксама на сустрэчы ў цэнтры ўвагі былі пытанні рэалізацыі маладзежнай палітыкі і сумесных дзеянняў у гэтай сферы. У прыватнасці, закранулі вынікі другой пашыранай нарады з удзелам кіраўнікоў расійскіх і беларускіх маладзежных аб'яднанняў, «маладзёжных крылаў» палітычных партый і прадстаўнікоў Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы.
Асаблівую ўвагу Аляксандр Рагожнік і Дзмітрый Козак удзялілі пытанням двухбаковага гандлева-эканамічнага супрацоўніцтва. Адзначылі неабходнасць больш хуткага дасягнення адной з галоўных мэт саюзнага будаўніцтва – стварэння роўных умоў гаспадарання для беларускіх і расійскіх прадпрыемстваў. Адбыўся зацікаўлены абмен думкамі па пытаннях аб'яднаных рынкаў, рэалізацыі адзінай прамысловай палітыкі і кааперацыйных праектаў, забеспячэнні роўнага доступу да дзяржаўных закупак.
Удзельнікі сустрэчы дамовіліся аб развіцці рабочых кантактаў паміж беларускай замежнай установай і Адміністрацыяй Прэзідэнта Расіі.