:

Аб уручэнні ордэна Дружбы народаў Народнай артыстцы СССР Аляксандры Пахмутавай

12.11.2024 г.

Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Аляксандр Рагожнік уручыў ордэн Дружбы народаў кампазітару, Народнай артыстцы СССР Аляксандры Пахмутавай.

Дзяржаўнай узнагародай Аляксандра Мікалаеўна ўзнагароджана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка за значны ўклад у развіццё музычнага мастацтва, умацаванне міру, беларуска-расійскіх адносін і культурных сувязей, плённую творчую дзейнасць, якая садзейнічае збліжэнню і ўзаемаўзбагачэнню нацыянальных культур.

Пасол перадаў Аляксандры Пахмутавай запрашэнне ад Кіраўніка дзяржавы наведаць Беларусь – на «Славянскі базар» або ў любы зручны час.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці