Аб удзеле Пасла Беларусі ў Расіі ў старце культурна-адукацыйнага праекта «Цягнік Памяці»
20.06.2026 г.Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Юрый Селіверстаў разам з прадстаўнікамі дыпкорпуса, расійскімі парламентарыямі прыняў удзел у старце культурна-адукацыйнага праекта «Цягнік Памяці».

З Беларускага вакзала Масквы больш за 200 школьнікаў – нашчадкаў пераможцаў з усіх былых рэспублік Савецкага Саюза і, упершыню, падлеткаў з краін антыгітлераўскай кааліцыі (ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі) адправіліся ў Брэст.
Пажаданні Юрыя Селіверстава ўдзельнікам праекта:
«Убярэце ў сябе, запомніце тыя пачуцці і эмоцыі, якія вы зведаеце, знаходзячыся на святой беларускай зямлі. Падзяліцеся імі са сваімі роднымі, сябрамі, аднакласнікамі – гэта вельмі важна. Назаўжды захавайце ў сабе і перадайце, як эстафету, памяць аб подзвігу нашых народаў, учыненым у гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэтая памяць ніколі не павінна згаснуць. І зараз гэта шмат у чым будзе залежаць ад вас».
Праект «Цягнік Памяці» ініцыяваны Старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталляй Качанавай і Старшынёй Савета Федэрацыі Валянцінай Мацвіенкай у 2021 годзе і прысвечаны захаванню памяці аб подзвігу брацкіх народаў у Вялікай Айчыннай вайне. Пры падтрымцы прэзідэнтаў дзвюх краін Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна з 2023 года праект рэалізуецца пад эгідай Саюзнай дзяржавы.