Аб тэлефоннай размове Прэзідэнтаў Беларусі і Расіі
07.04.2025 г.Тэлефонная размова Прэзідэнтаў Беларусі і Расіі адбылася вечарам 7 красавіка.
Уладзімір Пуцін пазваніў Аляксандру Лукашэнку і падзякаваў за затрыманне буйнейшай партыі асабліва небяспечнага грузу – узрыўчаткі. Яе напярэдадні спрабавалі правезці ў Расію. Спробу ўвозу спыніла беларуская мытня. Устаноўлена, што гэта мацнейшае выбуховае рэчыва, малая колькасць якога можа прывесці да сур'ёзных наступстваў.
Прэзідэнт Расіі папрасіў перадаць удзячнасць і наколькі магчыма заахвоціць спецыялістаў і экспертаў, якія знайшлі і ідэнтыфікавалі небяспечны груз.
Акрамя таго, кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі маючыя адбыцца сустрэчы, у тым ліку ў канцы красавіка ў Валгаградзе, дамовіўшыся пры сустрэчы падрабязна абмеркаваць актуальныя пытанні супрацоўніцтва і абмяняцца меркаваннямі па шырокім спектры тэм у цэлым.
Таксама ў размове Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмеркавалі маючыя адбыцца беларуска-расійскія вучэнні «Захад-2025» і коратка закранулі сітуацыю ў зоне спецыяльнай ваеннай аперацыі.