:

Аб цырымоніі ўскладання кветак да Вечнага агню каля Магілы Невядомага Салдата

13.05.2026 г.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Юрый Селіверстаў усклаў вянок да Вечнага агню каля Магілы Невядомага Салдата ў Маскве.


Урачыстая цырымонія была прысвечана 81-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У цырымоніі прынялі ўдзел дыпламаты Пасольства, прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, Еўразійскай эканамічнай камісіі, інтэграцыйных структур, расійскага парламента, беларускай дыяспары.

Удзельнікі цырымоніі таксама ўсклалі кветкі да памятных знакаў «Горад-герой Мінск» і «Брэсцкая крэпасць-герой», устаноўленых побач з Вечным агнём на Алеі гарадоў-герояў каля Крамлёўскай сцяны.

У гутарцы з журналістамі пасля заканчэння цырымоніі Юрый Селіверстаў адзначыў, што ў Беларусі захоўваецца традыцыя шанаваць памяць тых, хто ваяваў за Перамогу:

«Гэта адзін з цэнтральных мемарыялаў у Расіі, таму, вядома, мы не маглі гэтую традыцыю тут не выконваць, – сказаў ён. – З улікам таго, што былі вялікія святы, вялікія мерапрыемствы, мы зрабілі гэта крыху пазней. Памяць загінуўшых вартая, каб гэта рабіць зноў і зноў, і не толькі 9 мая».

Пасол расказаў, што на франтах Вялікай Айчыннай вайны ваявалі абодва дзеда і бабуля па лініі маці: 

«Я знайшоў іх тут у расейскіх базах памяці. Іх ордэны і медалі захаваліся ў нас дома ў Мінску. Але было ўсё роўна прыемна, што можна ў базе праз столькі гадоў знайсці фатаграфію блізкага чалавека, пачытаць нават нейкія элементы з узнагародных лістоў».

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці