:

Сумесная заява дзяржаў – удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы

24.03.2025 г.

Кіраўніцтва германскага Фонду «Памяць, адказнасць і будучыня» плануе прыпыніць членства Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ў Апякунскім савеце гэтай арганізацыі.

Як вядома, названы Фонд ствараўся ў тым ліку пры падтрымцы беларускага і расійскага бакоў у якасці спецыялізаванай структуры ў інтарэсах ахвяр нацызму з дзяржаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, перш за ўсё з Беларусі, Расіі і Украіны як найбольш пацярпелых ад фашысцкай акупацыі тэрыторый СССР.

Па надуманых падставах Фонд паставіў пад сумнеў далейшы ўдзел Беларусі і Расіі ў яго дзейнасці, паколькі беларускія і расійскія прадстаўнікі быццам пагражаюць рэалізацыі статутных мэт Фонду, яго інтарэсам і рэпутацыі і нават ствараюць пагрозу бяспецы асоб, якія ўдзельнічаюць у ажыццяўленні праектаў Фонду.

Разглядаем гэтую распачатую германскім бокам валтузню як непавагу да пацярпелых ад нямецкага фашызму краін і народаў, ахвяр нацызму і іх нашчадкаў. У апошнія гады дзейнасць Фонду кардынальна трансфармавалася і набыла выразны антыбеларускі і антырасійскі характар. Цалкам абясцэніліся яго першапачатковыя мэты: садзейнічаць прымірэнню і ўмацаванню ўзаемаразумення паміж народамі, падтрымліваць выжыўшых ахвяр нацыянал-сацыялістычнага рэжыму.

Рашуча асуджаем гэтыя цынічныя, ганебныя дзеянні германскага боку, якія з'яўляюцца чарговым пацвярджэннем гістарычнага рэвізіянізму і палітызацыі культуры памяці, што прагрэсіруюць у палітэлітах ФРГ.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці