:

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі А.Лукашэнкі з 50-годдзем пачатку будаўніцтва БАМ

23.04.2024 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў будаўнікоў, чыгуначнікаў і работнікаў Байкала-Амурскай магістралі з памятнай падзеяй – 50-годдзем пачатку будаўніцтва БАМ.

«БАМ – яркая старонка ў лёсе некалькіх пакаленняў савецкіх людзей і адзін з самых маштабных праектаў у гісторыі чалавецтва. Сотні тысяч сапраўдных энтузіястаў, нягледзячы на цяжкасці і суровыя ўмовы надвор'я, праклалі чыгуначны пуць праз горныя хрыбты, непраходную тайгу і зону вечнай мерзлаты. Як паказаў час, ён стаў дарогай у будучыню, якая сёння звязвае многія расійскія рэгіёны і з'яўляецца важнейшым фактарам развіцця Усходняй Сібіры і Далёкага Усходу», –гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што актыўны ўдзел у будаўніцтве Байкала-Амурскай чыгуначнай магістралі разам з прадстаўнікамі іншых братэрскіх савецкіх народаў прымалі каля 60 тыс. беларусаў, дэманструючы ўсяму свету, на што здольныя сапраўдныя патрыёты, аб'яднаныя вялікай мэтай. «Вашы працоўныя подзвігі — дастойны прыклад для цяперашняй моладзі», – падкрэсліў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў удзельнікам легендарнай будоўлі розных пакаленняў моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх пачынаннях. 
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці