Аб візіце Пасла Беларусі ў Расіі ў Самарскую вобласць
21.02.2025 г.20–21 лютага 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Аляксандр Рагожнік c працоўным візітам наведаў Самарскую вобласць.
Двухдзённы візіт пачаўся з ускладання кветак да Вечнага агню і гарэльефа «Смуткуючай Маці-Радзіме».
Далей у рамках першага дня візіту праведзена сустрэча з Губернатарам Самарскай вобласці Вячаславам Фядорышчавым. Абмеркаваны пастаўкі беларускай тэхнікі для патрэб Самарскай вобласці, супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы, машынабудаванні. Асаблівую ўвагу ўдзялілі развіццю прамысловай кааперацыі. Пацвердзілі зацікаўленасць у актывізацыі супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы, культурнага ўзаемадзеяння, навуковых абменаў. Разгледзелі графік найбліжэйшых кантактаў на розных узроўнях, накіраванне ў рэгіён прадстаўнікоў беларускіх прадпрыемстваў для канкрэтызацыі дамоўленасцей. Губернатар Самарскай вобласці пацвердзіў планы наведаць Рэспубліку Беларусь.
Таксама праведзена сустрэча з прадстаўнікамі дзелавых колаў і ВНУ ў рэгіянальнай Гандлёва-прамысловай палаце Самарскай вобласці. З расійскага боку на сустрэчы прысутнічалі віцэ-губернатар Самарскай вобласці Вячаслаў Раманаў, прэзідэнт Гандлёва-прамысловай палаты Самарскай вобласці Валерый Фамічоў, прадстаўнікі рэгіянальных міністэрстваў, галіновых і дзелавых асацыяцый рэгіёну, больш за 20 прадпрыемстваў-экспарцёраў Самарскай вобласці. Бакі абмеркавалі ўмовы працы з беларускімі кампаніямі, перспектыўныя напрамкі для далейшай кааперацыі, інструменты льготнага крэдытавання, пытанні са сферы адукацыі.
Далей беларускія дыпламаты наведалі Цэнтр прарыўных даследаванняў «Інфармацыйныя тэхналогіі ў медыцыне» Самарскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, дзе ёй былі прадэманстраваны вынікі дзейнасці цэнтра, накіраванай на распрацоўку дыягнастычных і рэабілітацыйных сістэм, заснаваных на тэхналогіях віртуальнай і дапоўненай рэальнасці, аптычнага трэкінга, біялагічнай зваротнай сувязі., штучнага інтэлекту.
Падчас другога дня рабочага візіту ў Самарскую вобласць Пасол Беларусі наведаў завод «Пегас-Агра». Прадпрыемства спецыялізуецца на вытворчасці тэхнікі для сельскай гаспадаркі. Шырока выкарыстоўваюцца камплектуючыя беларускай вытворчасці. Па выніках сустрэчы бакі дамовіліся прапрацаваць перспектывы частковай лакалізацыі (буйнавузлавой зборкі) у Беларусі.
Таксама ў рамках візіту Аляксандр Рагожнік наведаў ТАА «АЎТАрытэт» (дылер беларускай тэхнікі «МАЗ» і «Белкамунмаш») у Самары і АТ «АўтаВАЗ» у Тальяці. З прадстаўнікамі кіраўніцтва «АўтаВАЗ» абмеркаваны стан і перспектывы расійскага аўтамабільнага рынку, пытанні імпартазамяшчэння, пашырэнне аб'ёмаў і наменклатуры паставак беларускіх аўтакампанентаў.