Аб удзеле Пасла Беларусі ў Расіі ў Круглым стале на тэму «Саюзная дзяржава: час быць першымі»
04.06.2026 г.Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Юрый Селіверстаў на палях Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму прыняў удзел у Круглым стале на тэму «Саюзная дзяржава: час быць першымі».

На палях Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму прайшоў абмен думкамі аб рэгіянальным супрацоўніцтве і ўзаемадзеянні бізнесу, рызыках і напрамках росту эканомікі, перспектывах далейшага функцыянавання Саюзнай дзяржавы.
Юрый Селіверстаў адзначыў, што ў 2025 годзе ў нас абноўлены гістарычны максімум узаемнага гандлю таварамі і паслугамі, які склаў 62 млрд. долараў, рост склаў 6,2 працэнта. Па выніках 4 месяцаў гэтага года аб'ём знешняга гандлю таварамі вырас яшчэ на 20 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Калі такая дынаміка захаваецца, то гадавая лічба складзе каля 70 млрд. долараў.
У сваім выступленні Пасол Беларусі ў Расіі вылучыў 6 асноўных тэм, якія павінны знаходзіцца ў нашым пастаянным фокусе ўвагі:
«Першае. Цяпер мы назіраем узрослую экспансію тавараў з трэціх краін на рынак Саюзнай дзяржавы. Значыць, ад нас патрабуецца выпрацоўка сумесных актыўных мер па павышэнні ўзроўню абароны саюзнага рынку. Пастаяннаму Камітэту трэба сур'ёзна заняцца гэтым пытаннем і прадумаць, якую абарону можа атрымаць «тавар Саюзнай дзяржавы» ад неабгрунтаванага імпарту з трэціх краін.
Другое. Сярод ключавых задач на бліжэйшую перспектыву: далейшае ўдасканаленне адзінай прамысловай палітыкі ў развіццё Дэкрэта Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай Дзяржавы нумар 3, а для забеспячэння харчовай бяспекі – заключэнне Пагаднення ў сферы адзінай аграрнай палітыкі з запускам рэалізацыі праектаў Саюзнай дзяржавы ў сферы сельскай гаспадаркі.
Трэцяе. Неабходна паскорыць работу над завяршэннем працэдур па прызнанні электроннага лічбавага подпісу ў электронных дакументах і трансгранічным электронным узаемадзеянні. Гэта дасць іншыя новыя магчымасці для эканамічнага ўзаемадзеяння беларускіх і расійскіх суб'ектаў гаспадарання.
Чацвёртае. З нядаўніх пазітыўных прыкладаў нашага двухбаковага супрацоўніцтва – гэта запуск 2 красавіка гэтага года, да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, трансгранічных прыгарадных цягнікоў па маршрутах Смаленск – Орша, Смаленск – Віцебск з прымяненнем узгодненага механізма субсідзіравання з бюджэту Саюзнай дзяржавы. Аналагічны механізм плануецца выпрацаваць для міжнародных авіяперавозак. Адпаведныя даручэнні дадзены па выніках нядаўняга пасяджэння ГВУ. Лічу, што такіх бачных праектаў для простых грамадзян, якія маглі б быць рэалізаваны за кошт бюджэту Саюзнай дзяржавы, павінна быць больш.
Пятае. Важная тэматыка, якая павінна знаходзіцца ў актыўным парадку дня Саюзнай дзяржавы, – забеспячэнне роўных правоў грамадзян Беларусі і Расіі. Разлічваем, што дасягнутыя дамоўленасці хуткім часам атрымаюць развіццё і вынікі. Кіраўнік нашай дзяржавы ў ходзе пасяджэння Вышэйшага Дзяржсавета ў гэтым годзе падкрэсліў важнасць уважлівага стаўлення да запытаў нашых грамадзян. Мяркую, што і на гэтым напрамку надзвычай важным быць першымі: першымі выявіць праблему, першымі садзейнічаць пошуку яе рашэнняў.
Шостае. Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва паміж абласцямі Беларусі і суб'ектамі Расійскай Федэрацыі таксама застаецца драйверам нашых двухбаковых адносін. Асаблівая роля належыць форумам рэгіёнаў. Чакаем, што маючы адбыцца ў канцы чэрвеня гэтага года ў Мінску і Мінскай вобласці трынаццаты Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі стане чарговым этапам у развіцці саюзнай інтэграцыі».