:

Аб візіце дэлегацыі Аршанскага раёна ў Смаленск

23.11.2022 г.

23 лістапада адбыўся візіт у г.Смаленск дэлегацыі Аршанскага раёна на чале з першым намеснікам старшыні Аршанскага раённага выканаўчага камітэта Сяргеем Пацам. У склад дэлегацыі ўвайшлі больш за дваццаць прадстаўнікоў буйных прадпрыемстваў рэгіёна.

Падчас візіту прайшлі перамовы беларускай дэлегацыі з кіраўніком горада Смаленска Андрэем Барысавым. У адміністрацыі горада адбыўся круглы стол «Адкрыты дыялог па развіцці супрацоўніцтва гарадоў-пабрацімаў».

Прадстаўнікі Аршанскай і Смаленскай бізнес-супольнасцяў на базе Смаленскай гандлёва-прамысловай палаты правялі прэзентацыі сваіх магчымасцяў, а таксама дзелавыя перамовы.

Аршанская дэлегацыя наведала шэраг знакавых прамысловых прадпрыемстваў Смаленшчыны, уключаючы ААТ ВА «Крышталь».

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці