Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Расіі з Паслом Егіпта ў Расіі
19.11.2025 г.Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Аляксандр Рагожнік правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Арабскай Рэспублікі Егіпет у Расійскай Федэрацыі Хамдзі Шаабанам.

У ходзе размовы егіпецкі дыпламат падкрэсліў важнасць развіцця ўзаемадзеяння з Беларуссю, а таксама выказаў меркаванне, што бакам неабходна ў большай меры выкарыстаць існуючы патэнцыял супрацоўніцтва.
Кіраўнікі дыпмісій таксама абмеркавалі ўзаемадзеянне ў палітыцы, эканоміцы, падтрымку ў рамках міжнародных арганізацый, а таксама графік маючых адбыцца кантактаў паміж Мінскам і Каірам.
Хамдзі Шаабан выказаў зацікаўленасць у развіцці адносін з Беларуссю ў сферы прамысловасці, рэалізацыі сумесных эканамічных праектаў.