:

Аб візіце Дзмітрыя Крутога ў Арлоўскую вобласць

14.03.2024 г.

14 сакавіка Пасол Дзмітрый Круты наведаў з працоўным візітам Арлоўскую вобласць.

У ходзе сустрэчы з губернатарам Андрэем Клычковым былі абмеркаваны асноўныя напрамкі ўзаемадзеяння Беларусі з гэтым расійскім рэгіёнам.

Адзначалася, што ў традыцыйных сферах супрацоўніцтва: аграпрамысловым комплексе, будаўніцтве, пастаўках тэхнікі ў Мінска і Арла склаліся добрыя партнёрскія сувязі. Доля Беларусі ў тавараабароце Арлоўскай вобласці складае больш як 24 працэнты. Пры гэтым існуе вялікая колькасць новых праектаў і задум.

«На першым месцы ў нас сфера АПК. Узаемныя пастаўкі прадукцыі вельмі вялікія паміж нашымі кампаніямі. З новых цікавых варыянтаў супрацоўніцтва, якія мы абмяркоўвалі, можна назваць біятэхналогіі. Наша БНБК пачала пастаўкі ў рэгіён амінакіслот. У сваю чаргу, у Арлоўскай вобласці яна закупляе пшаніцу. Мы абмеркавалі супрацоўніцтва ў сферы ветэрынарных прэпаратаў, вытворчасці сродкаў аховы раслін. У Беларусі па рашэнню Прэзідэнта ствараецца вялікі біякластэр у Віцебскай вобласці. І ў рамках маючага адбыцца ў канцы чэрвеня Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі мы б хацелі, каб Арлоўская вобласць і яе прадпрыемствы актыўна абмеркавалі супрацоўніцтва ў гэтай сферы або нават падпісалі канкрэтныя пагадненні», – адзначыў Дзмітрый Круты.

Традыцыйна моцныя ўзаемныя пастаўкі будаўнічых матэрыялаў, падкрэслілі Дзмітрый Круты і Андрэй Клычкоў. У прыватнасці, беларускія кампаніі пастаўляюць вялікую колькасць будматэрыялаў для рэалізацыі буйных праектаў на тэрыторыі рэгіёну: будаўніцтва кампуса ў ВНУ, заходняга абходу Арла, рэканструкцыя аэрапорта.

«У рэгіёне выдзелена шмат комплексных пляцовак для жыллёвага, сацыяльнага будаўніцтва, дзе мы маглі б больш актыўна ўдзельнічаць. Але непасрэдна нейкіх знакавых будаўнічых аб'ектаў, дзе можна было б адзначыць удзел беларусаў, пакуль няма. Таму стаіць задача іх знайсці», – паведаміў Пасол Беларусі.

Добрыя перспектывы бакі бачаць у развіцці ўзаемадзеяння ў сферы ЖКГ. Напрыклад, Арлоўшчына чакае рэалізацыі комплекснага плана па праграме «Чыстая вада». Удзельнікі сустрэчы дамовіліся, што будзе вызначаны пералік пілотных праектаў у гэтай сферы, і беларускія кампаніі падрыхтуюць комплексныя прапановы па ёй.

«І вядома, традыцыйны блок прамысловасці. Мы пастаўляем шмат тэхнікі, рэгіён адзін з найбуйных па аб'ёмах закупу ўсёй лінейкі сельскагаспадарчых машын: і трактары, і камбайны, і глебаапрацоўчыя агрэгаты. Таму акрамя такіх паставак мы павінны пераходзіць да нейкай кааперацыі», – лічыць Дзмітрый Круты.

Ён прывёў прыклад, што кампанія «АМКАДОР», паўдзельнічаўшы ў аграрным свяце «Дзень рускага поля» у мінулым годзе, заключыла кантракты на пастаўку 12-15 машын амаль з нуля. Добрым прыкладам кааперацыі з'яўляецца таксама Мцэнскі завод камунальнага машынабудавання, з якім Беларусь супрацоўнічае каля 20 гадоў, пастаўляючы на яго шасі МАЗ і іншыя агрэгаты.

«Губернатар прапанаваў яшчэ некалькі кампаній, якія гатовы да кааперацыі і маюць адпаведныя кампетэнцыі. Абмяркоўваліся магчымасці асаблівай эканамічнай зоны «Арол» ці тэрыторыі апераджальнага развіцця «Мцэнск». Мы абмяняліся думкамі, атрымалі пералік праектаў і планаў па развіццю інфраструктуры ў тых напрамках, якія цікавыя рэгіёну і ў бліжэйшы час будуць самымі запатрабаванымі ў плане імпартазамяшчэння. Насамрэч кантактаў вельмі шмат, таму нам трэба будзе структураваць гэты парадак дня і самыя важныя праекты абмеркаваць», – рэзюмаваў Дзмітрый Круты.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці