Аб пасяджэнні Эканамічнага савета СНД у г.Маскве
18.07.2025 г.У г.Маскве адбылося пасяджэнне Эканамічнага савета СНД, беларускую дэлегацыю ўзначаліла Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Наталля Петкевіч.
На пасяджэнні ў вузкім і шырокім фарматах разгледжаны 18 пытанняў парадку дня.
У прыватнасці, бакі абмяняліся думкамі па актуальных напрамках эканамічнага супрацоўніцтва ў СНД, уключаючы дасягненне асноўных мэтавых макраэканамічных паказчыкаў развіцця эканомікі дзяржаў –удзельніц у 2024 г.
Азнаёміліся з інфармацыяй аб дзейнасці Камісіі дзяржаў-удзельніц СНД па выкарыстанні атамнай энергіі ў мірных мэтах у 2021-2024 гг.
У ходзе пасяджэння быў адобраны праект Дэкларацыі аб супрацоўніцтве ў сферы забеспячэння рэгіянальнай энергетычнай бяспекі – традыцыйна прыярытэтнага пытання міждзяржаўнага ўзаемадзеяння, адной з фундаментальных сфер жыццядзейнасці кожнай дзяржавы-удзельніцы СНД.
Таксама на пасяджэнні Эканамічнага савета былі ўзгоднены для разгляду на ўзроўні кіраўнікоў урадаў дакументы аб супрацоўніцтве ў сферы выкарыстання атамнай энергіі, будаўніцтва, лясной гаспадаркі і лясной прамысловасці.
Разгледжана дзейнасць шэрага профільных органаў і арганізацый Садружнасці, у тым ліку ў пякарнай галіне, насенняводстве і ветэрынарыі.
У ходзе пасяджэння былі выказаны канкрэтныя прапановы па актывізацыі гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння, эфектыўнаму выкарыстанню існуючых у СНД пляцовак і інструментаў для дасягнення дзяржавамі-ўдзельніцамі якасна новага ўзроўню партнёрства і павышэння дабрабыту грамадзян.