Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Расіі з Міністрам па развіццю Далёкага Усходу і Арктыкі
28.09.2026 г.Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Юрый Селіверстаў правёў рабочую сустрэчу з расійскім Міністрам па развіццю Далёкага Усходу і Арктыкі Аляксеем Чакунковым.

Падрабязна абмеркавалі перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння ў сферы адказнасці Мінусходразвіцця.
Разгледзелі магчымасць удзелу беларускага боку ў праграмах Паўночнага завозу, праектах апераджальнага развіцця далёкаўсходніх рэгіёнаў, а таксама пашырэнне паставак нашага харчавання, камунальнай і спецыяльнай тэхнікі на Далёкі Усход і ў расійскую Арктыку.
Расійскія партнёры праявілі прадметную цікавасць да беларускага вопыту ў сферах стварэння БПЛА, мікраэлектронікі, біятэхналогій і IT.
Юрый Селіверстаў запрасіў Аляксея Чакункова наведаць Беларусь і асабіста азнаёміцца з работай парку «Вялікі Камень», ПВТ і іншых нашых арганізацый і прадпрыемстваў, з удзелам экспертаў абмеркаваць намечаныя сёння пункты росту.