:

Аб сустрэчы Пасла Аляксандра Рагожніка з Паслом Азербайджана Паладам Бюльбюль аглы

22.07.2024 г.

Пасол Аляксандр Рагожнік правёў сустрэчу з дуаенам дыпламатычнага корпуса ў Маскве Паслом Азербайджана Паладам Бюльбюль аглы (займае пасаду з 2006 года).

Аляксандр Рагожнік і Палад Бюльбюль аглы абмеркавалі сусветны і рэгіянальны парадак дня, надаўшы асаблівую ўвагу ўрэгуляванню ўкраінскага канфлікту. Суразмоўцы высока ацанілі дасягнуты ў беларуска-азербайджанскіх адносінах узровень стратэгічнага партнёрства. Падкрэслілі вырашальны ўклад лідэраў нашых дзяржаў у яго развіццё.

Кіраўнікі дыпламатычных місій абмяняліся думкамі аб ходзе аднаўлення вернутых тэрыторый Азербайджана – у гэтым працэсе Аляксандр Рагожнік прымаў актыўны ўдзел, будучы міністрам прамысловасці Беларусі.

Асобна абмеркавалі работу Беларусі на пляцоўцы Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў – удзельніц СНД, старшынёй праўлення якога з'яўляецца Палад Бюльбюль аглы.
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці