Аб удзеле Пасла ў Расіі ў мерапрыемствах Тыдня расійскага рытэйла-2025
02.06.2025 г.Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Аляксандр Рагожнік прыняў удзел у мерапрыемствах Тыдня расійскага рытэйла-2025.
На стратэгічнай сесіі «Вяртанне замежных брэндаў у Расію» Пасол Беларусі выступіў спікерам у дыскусіі аб патэнцыйных рызыках вяртання замежных брэндаў, эканамічнай мэтазгоднасці, наступствах і ўмовах магчымага вяртання. У сесіі ўдзельнічалі таксама Міністр прамысловасці і гандлю Расіі Антон Аліханаў, старшыня прэзідыума асацыяцый кампаній рознічнага гандлю (АКОРТ) Станіслаў Багданаў і прэзідэнт Асацыяцыі кампаній інтэрнэт-гандлю (АКІТ) Арцём Сакалоў, кіраўніцтва буйных расійскіх рытэйлераў («М.Відэа-Эльдарада», DNS, Х5 Group, «Магніт», «Спар») і маркетплэйсаў (Ozon), прадстаўнікі банкаўскай сферы.
На палях мерапрыемства Аляксандр Рагожнік правёў перамовы па пытаннях супрацоўніцтва з беларускімі вытворцамі з прэзідэнтам Х5 Group Аленай Лабачовай, кіруючай дырэктарам рознічнай сеткі «Магніт» Ганнай Меляшынай, генеральным дырэктарам «М.Відэа-Эльдарада» Феліксам Лібам.
Са старшынёй праўлення расійскай Асацыяцыі экспертаў рынку рытэйла Андрэем Карпавым абмеркавалі перспектывы арганізацыі аналагічнага Тыдня рытэйла ў 2026 г. у Беларусі на базе Мінскага міжнароднага выставачнага цэнтра BELEXPO.