:

Аб наведванні Беларусі дэлегацыяй Ленінградскай вобласці Расіі

18.03.2025 г.

Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Санкт-Пецярбургу Мікалай Рагожнік з 12 па 14 сакавіка 2025 г. прыняў удзел у рабочым візіце ў Рэспубліку Беларусь дэлегацыі Ленінградскай вобласці на чале з намеснікам Старшыні Урада Ленінградскай вобласці – старшынёй камітэта па аграпрамысловым і рыбагаспадарчым комплексе Алегам Малашчанкам.

У рамках перагавораў з кіраўніцтвам Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта прадметна абмеркаваны пытанні ўзаемадзеяння ў сферы аграпрамысловага комплексу. У прыватнасці, абазначаны пункты далейшага нарошчвання тавараабароту за кошт павелічэння паставак малочнай, мясной і садавінагароднінай прадукцыі, пастаўкі сельгастэхнікі і абсталявання (акумулятараў, абсталявання для будаўніцтва і рамонту дарог, нанясення разметкі), у тым ліку з выкарыстаннем інструментаў экспартнага фінансавання Банка развіцця Рэспублікі Беларусь.

Асобна абмеркаваны пытанні сферы турызму, у сувязі з адкрыццём у красавіку 2025 г. прамых авіязносін Брэст – Санкт-Пецярбург.

Таксама дэлегацыя правяла перагаворы з кіраўніцтвам прадпрыемства «ЖодзінаАграПлемЭліта» аб магчымасці супрацоўніцтва ў сферы малочнай жывёлагадоўлі.

У г.Пінску аграрыі Ленінградскай вобласці азнаёміліся з высокатэхналагічнай вытворчасцю па выпуску малочнай прадукцыі філіяла «Савушкін-прадукт».

Далей дэлегацыя наведала прадпрыемства «Амкадор-Пінск», дзе ёй была прадэманстравана лінейка вырабляемай тэхнікі, пасля чаго абмеркаваны магчымыя пастаўкі пагрузачных машын у III квартале 2025г.

Кіраўніцтва Аграфірмы «Выбаржац» наведала брэсцкае прадпрыемства «БТВ-Агра», якое спецыялізуецца на вырошчванні грыбніцы, дасягнуты дамоўленасці аб супрацоўніцтве.

Таксама дэлегацыя Ленінградскай вобласці і кіраўніцтва Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта ўсклалі кветкі да Вечнага агню ў Мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой».

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці