Аб адкрыцці выставачнага праекта «Мяккая сіла Беларусі»
11.06.2026 г.Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Юрый Селіверстаў прыняў удзел у адкрыцці выставачнага праекта канцэрна «Беллегпрам» – «Мяккая сіла Беларусі» ў беларускім павільёне на ВДНГ у Маскве.

Праект «Мяккая сіла Беларусі» дэманструе патэнцыял вядучых прадпрыемстваў «Беллегпрам».
Частка выставы прадстаўляе 10 узораў дываноў-карцін з выявамі карты Беларусі і яе галоўных архітэктурных і гістарычных славутасцяў.
Шэсць тэматычных вітрын знаёмяць з прадукцыяй канцэрна: ад натуральных ільняных тканін да вогнеўстойлівых, пластычных і спартыўных матэрыялаў. Асобна выстаўлены вырабы з фарфору і натуральнай скуры.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел Старшыня канцэрна «Беллегпрам», Надзея Лазаравіч, кіраўнікі прадстаўленых на выставе беларускіх прадпрыемстваў, дыпламаты Пасольства, Намеснік Міністра прамысловасці і гандлю Расіі Іван Кулікоў, прадстаўнікі розных расійскіх рэгіёнаў і прамысловых саюзаў.
У рамках адкрыцця экспазіцыі прайшло дэфіле з паказам калекцый адзення прадпрыемстваў «Цэнтр моды», «Аршанскі льнокамбінат», «Камволь», «Калінка», «8 сакавіка», «Элема». Для гасцей выступіў Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Руслан Аляхно.