Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Расіі з беларускімі студэнтамі МДІМА (У) МЗС Расіі
09.09.2025 г.Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Аляксандр Рагожнік правёў у Пасольстве сустрэчу з беларускімі студэнтамі Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных адносін (Універсітэта) Міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі.
Сустрэча прайшла ў фармаце жывой і шчырай гутаркі. Будучыя дыпламаты адрасавалі Паслу мноства пытанняў, якія датычацца як прафесійнай дзейнасці, так і асабістага вопыту.
Ад Кіраўніка дыпмісіі студэнты даведаліся аб тонкасцях знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай работы, атрымалі рэкамендацыі па пабудове кар'еры на дзяржслужбе і арыенціры для работы ў беларускіх замежных прадстаўніцтвах.
Асаблівую ўвагу Аляксандр Рагожнік удзяліў стану і перспектывам беларуска-расійскіх адносін.