Аб візіце Пасла Беларусі ў Расіі ў г.Санкт-Пецярбург
08.10.2025 г.Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Аляксандр Рагожнік у рамках візіту ў г. Санкт-Пецярбург прыняў удзел у мерапрыемствах XIV Пецярбургскага міжнароднага газавага форуму.
Аляксандр Рагожнік азнаёміўся з прадстаўленымі на Форуме навінкамі прадукцыі БелАЗ, МАЗ, ПАЖСНАБ, МЗКЦ, «Пеленг» на газаматорным паліве і для газавай галіны.
«На нагах» абмеркавалі актуальныя пытанні і перспектыўныя праекты з Губернатарам Санкт-Пецярбурга Аляксандрам Беглавым, Кіраўніком Татарстана Рустамам Мініханавым, Губернатарам Кіраўскай вобласці Аляксандрам Сакаловым.
Таксама Пасол прыняў удзел у рабочай сустрэчы Намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Віктара Каранкевіча з кіраўніком ПАТ «Газпрам» Аляксеем Мілерам.
У ходзе перагавораў адзначаны значны патэнцыял развіцця супрацоўніцтва «Газпрама» з прамысловымі і навукова-тэхнічнымі прадпрыемствамі Беларусі.
У мэтах умацавання партнёрства ў газавай галіне на палях Форума падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж ДВА «Белпалівагаз» і ТАА «Газпрам міжрэгіёнгаз».