:

Аб адкрыцці мультыбрэндавай гандлёвай прасторы «Беларуская вёска» ў Санкт-Пецярбургу

29.10.2025 г.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Аляксандр Рагожнік прыняў удзел у адкрыцці мультыбрэндавай гандлёвай прасторы «Беларуская вёска» ў г.Санкт-Петрбургу.
Праект рэалізуе ГД «Мінскі малочны завод нумар 1» у партнёрстве з сеткай «АШАН Рытэйл Расія».


«Беларуская вёска» ў санкт-пецярбургскім «АШАН» займае плошчу 56 м2 і аформлена ў стылі беларускага класічнага сельскага падворка з цёплымі натуральнымі фактурамі, драўлянымі элементамі і нацыянальным арнаментам.

У асартыменце прадстаўлена больш за 200 найменняў прадукцыі ад беларускіх вытворцаў: малочныя прадукты, сыры, мясныя дэлікатэсы, каўбасы, паўфабрыкаты, кандытарскія вырабы, марожанае, а таксама вырабы з лёну і фарфору.


З камерцыйным дырэктарам «АШАН» Жаннай Гайдушняк абмеркавалі, пашырэнне аб'ёмаў і наменклатуры паставак, продажы ў маскоўскай «Беларускай вёсцы» (гадавая мэта ўжо перавышана на 11%), перспектывы пашырэння сумеснага праекта (цяпер – у расійскія гарады-мільённіках) і дынаміку заключэння прамых кантактаў з беларускімі вытворцамі.

Ва ўрачыстым адкрыцці прынялі ўдзел віцэ-губернатар Санкт-Пецярбурга Кірыл Палякоў і намеснік Старшыні Урада Ленінградскай вобласці Алег Малашчанка.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці