:

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кіраўніка беларускіх каталікоў з Вялікаднем

18.04.2022 г.

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў арцыбіскупа мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Іосіфа Станеўскага з Вялікаднем.

«У гэтыя дні светлая радасць ад цудоўнага свята дазваляе ўсім вернікам больш поўна адчуць, што сапраўдны сэнс жыцця надаюць вера і міласэрнасць», – гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гісторыя каталіцкай канфесіі на беларускай зямлі налічвае не адно стагоддзе. «Касцёл дапамагае ў справах дабрачыннасці, садзейнічае духоўнаму і культурнаму выхаванню дзяцей і моладзі, умацоўвае традыцыйныя хрысціянскія і сямейныя каштоўнасці», – падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Іосіфу Станеўскаму, каб святочны настрой надаваў невычэрпнай энергіі для архіпастырскага служэння, а таксама моцнага здароўя, аптымізму і божай дапамогі ва ўсіх пачынаннях на карысць Рымска-каталіцкай царквы і Беларусі.
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці