:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Расіі з Паслом Дамініканскай Рэспублікі

14.10.2025 г.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Аляксандр Рагожнік правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Дамініканскай Рэспублікі ў Расійскай Федэрацыі і ў Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Алехандра Арыясам Сарсуэлай.


Аляксандр Рагожнік абазначыў напрамкі, па якіх узаемадзеянне паміж краінамі можа быць перспектыўным: пастаўкі ўсёй лінейкі беларускай сельскагаспадарчай і пасажырскай тэхнікі, а таксама прадуктаў харчавання, угнаенняў і лекавых сродкаў на дамініканскі рынак.

Алехандра Арыяс Сарсуэла адзначыў важнасць узаемадзеяння па лініі арганізацый, якія садзейнічаюць развіццю знешняга гандлю, і прапанаваў правесці анлайн-перагаворы паміж такімі структурамі Беларусі і Дамініканскай Рэспублікі. Іншым важным напрамкам, які можа стаць «пунктам росту» ў двухбаковых адносінах, дамініканскі дыпламат назваў турыстычны сектар.

У рамках абмеркавання дагаворна-прававой базы кіраўнікі дыпмісій «зверылі гадзіннікі» па пытаннях разгляду бакамі праектаў двухбаковых дакументаў, у прыватнасці, пагаднення аб узаемнай адмене віз, а таксама мемарандумаў у сферах гандлю і адукацыі.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці