Аб наведванні дзецьмі беларускай дыяспары ў Расіі Галоўнай ёлкі Беларусі
08.01.2026 г.У рамках дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» дзеці беларускай дыяспары з Татарстана, Комі, Смаленска, Санкт-Пецярбурга, Самары і Масквы наведалі Галоўную ёлку Беларусі ў Палацы Незалежнасці.

Дзеці акунуліся ў святочную атмасферу навагодняга Мінска, прынялі ўдзел у тэматычных майстар-класах і тэатралізаваным шоу «Як стаць Снягуркай?».
Усе юныя ўдзельнікі акцыі атрымалі навагоднія падарункі ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі.
Паездка дзяцей беларускай дыяспары Расіі ў Мінск арганізуецца ўжо чацвёрты год запар пры падтрымцы Пасольства Беларусі ў Расіі і ФНКА «Беларусаў Расіі».