Аб наведванні Паслом у Расіі інавацыйнага цэнтра «Сколкава»
16.04.2025 г.16 красавіка 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Аляксандр Рагожнік наведаў інавацыйны цэнтр Фонд «Сколкава».
У ходзе візіту Аляксандр Рагожнік азнаёміўся з дзейнасцю інавацыйнага цэнтра «Сколкава», агледзеў лабараторыі Тэхнапарка і Сколкаўскі інстытут навукі і тэхналогій, а таксама Маскоўскі міжнародны медыцынскі кластар.
Паслу Беларусі былі прадэманстраваны вынікі расійскіх інавацыйных распрацовак у станкабудаванні, біянічным пратэзаванні, робататэхніцы, транспартнай і касмічнай сферах. Абмеркаваны інавацыйная экасістэма, даступныя для рэзідэнтаў сэрвісы і вопыт міжнароднага супрацоўніцтва Фонду «Сколкава».
Праведзены сустрэчы з прадстаўнікамі кампаній, якія працуюць у інавацыйным цэнтры і зацікаўлены ў кантактах з беларускімі партнёрамі, у ходзе якіх былі канкрэтызаваны напрамкі далейшага супрацоўніцтва.
З улікам таго, што Фонд «Сколкава» з'яўляецца аператарам Міждзяржаўнай праграмы інавацыйнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД на перыяд да 2030 г., у ходзе візіту таксама былі разгледжаны актуальныя пытанні навукова-тэхнічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД, намечаны перспектыўныя напрамкі для развіцця ўзаемадзеяння.