Аб сустрэчы Пасла ў Расіі з першым намеснікам кіраўніка Мінпрамгандлю Расіі
25.04.2025 г.Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Аляксандр Рагожнік правёў рабочую сустрэчу з Першым намеснікам Міністра прамысловасці і гандлю Расіі Васілём Асьмаковым.
Абмяняліся меркаваннямі па актуальных пытаннях правядзення ўзгодненай прамысловай палітыкі.
Разгледзелі ход рэалізацыі перспектыўных беларуска-расійскіх імпартазамяшчальных праектаў, пытанні ўзгаднення пераліку новых праектаў, забеспячэнне ўзаемнага доступу да дзяржпраграм.
Таксама абмеркавалі графік найбліжэйшых кантактаў на розных узроўнях.