Увазе грамадзян Беларусі!
31.05.2021 г.Паважаныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь!
З 18 сакавіка 2022 г. здымаюцца ўсе абмежаванні на перамяшчэнне грамадзян у рамках Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі. Такое распараджэнне падпісаў Старшыня Урада Расіі Міхаіл Мішусцін.
Дакумент стаў вынікам дамоўленасцей Міхаіла Мішусціна і Прэм'ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі 14 сакавіка.
Пачынаючы з 2020 года асабістыя паездкі грамадзян з Расіі ў Беларусь і назад былі строга рэгламентаваны. Перасякаць мяжу можна было толькі для паездак да сваякоў, а таксама для лячэння і вучобы.
«Свабода перамяшчэння людзей важная з пункту гледжання развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і гуманітарных кантактаў паміж нашымі брацкімі народамі. Сёння гэта асабліва актуальна ва ўмовах узмацнення абмежаванняў з боку недружалюбных краін. Перакананы, што ўмацаванне інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве стане лепшым адказам на санкцыйны прэсінг супраць Расіі і Беларусі», – адзначыў Міхаіл Мішусцін, адкрываючы пасяджэнне Урада 17 сакавіка.
Актуальная інфармацыя аб рэйсах авіякампаніі «Белавія» і графіку руху цягнікоў Беларускай чыгункі.
Самую аператыўную інфармацыю аб адмене рэйсаў авіякампаніі «Белавія» ў сувязі з увядзеннымі шэрагам краін абмежаваннямі на перамяшчэнні грамадзян можна атрымаць на сайце авіякампаніі. Інфармацыя пра змены ў графіку руху цягнікоў Беларускай чыгункі з краінамі, якія прынялі рашэнне аб часовым спыненні чыгуначных зносін даступная на сайце БЧ.
Кантактны тэлефон Пасольства
ДЛЯ ЭКСТРАННЫХ СІТУАЦЫЙ +7 495 777 66 44
Звярнуцца ў Пасольства таксама можна з дапамогай сістэмы электронных зваротаў альбо e-mail
КАРЫСНЫЯ СПАСЫЛКІ:
Министерство иностранных дел Беларуси
Министерство здравоохранения Беларуси
Роспотребнадзор
Министерство здравоохранения России
Яндекс
Стопкоронавирус.рф