:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Расіі з Паслом Аргенціны

19.03.2026 г.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Юрый Селіверстаў правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Аргенцінскай Рэспублікі ў Расійскай Федэрацыі Энрыке Ігнасіо Ферэр Віейра.


Абмеркавалі магчымыя шляхі актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы палітыкі, эканомікі, а таксама ў частцы развіцця дагаворна-прававой базы.

У якасці адной са сфер, якія ўяўляюць цікавасць для аргенцінскага боку, Энрыке Ігнасіо Ферэр Віейра назваў сельскую гаспадарку, у тым ліку сельгасмашынабудаванне.

Юрый Селіверстаў адзначыў, што наша краіна гатова падзяліцца з аргенцінскімі партнёрамі напрацоўкамі ў сельскай гаспадарцы, ветэрынарыі, вытворчасці кармоў і вакцын для жывёл.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці