:

Аб прадстаўленні калектыву Пасткама Саюзнай дзяржавы новай Дзяржсакратара С.Глазьева

22.04.2025 г.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Аляксандр Рагожнік прадставіў калектыву Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі назначанага Дзяржаўнага сакратара Саюзнай Дзяржавы Сяргея Глазьева.


Пасол падзякаваў Дзмітрыю Мезенцаву за шматгадовую работу на адказнай пасадзе Дзяржсакратара і дасягнутыя поспехі ў саюзным будаўніцтве.

Да пачатку мерапрыемства Аляксандр Рагожнік і Сяргей Глазьеў правялі кароткую рабочую сустрэчу, абмеркаваўшы найбольш актуальныя пытанні саюзнай павесткі і задачы на блізка- і сярэднетэрміновую перспектыву., у прыватнасці, прадастаўленне роўных умоў суб'ектам гаспадарання на рынку Саюзнай дзяржавы, фарміраванне адзінай прамысловай прасторы (у тым ліку рэалізацыю імпартазамяшчальных навукова-тэхнічных праектаў), выкананне палажэнняў Стратэгіі навукова-тэхналагічнага развіцця да 2035 г., мадэрнізацыю транспартна-лагістычнай інфраструктуры.

Асаблівую ўвагу ўдзялілі забеспячэнню роўных правоў грамадзян Беларусі і Расіі, пытанням падрыхтоўкі і кантролю за выкананнем рашэнняў Вышэйшага Дзяржаўнага Савета і Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, Групы высокага ўзроўню.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці