:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Расіі з Прэзідэнтам Расійскай акадэміі навук

28.10.2026 г.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Юрый Селіверстаў правёў сустрэчу з Прэзідэнтам Расійскай акадэміі навук Генадзем Краснікавым.


Высока ацэнены дасягнуты ўзровень супрацоўніцтва Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Расійскай акадэміі навук, развіццё ўзаемадзеяння ў прыкладных і фундаментальных сферах, сумесная работа ў мікраэлектроніцы, оптыцы, дыстанцыйным зандзіраванні зямлі.

Пасол прапанаваў больш актыўна задзейнічаць патэнцыял Саюзнай дзяржавы для развіцця кааперацыйных праектаў, збліжэння прававога рэгулявання навуковай сферы ў нашых краінах.

Прэзідэнт РАН Генадзь Краснікаў праінфармаваў аб рэалізацыі ў Расіі маштабных навуковых праектаў у сферы космасу, фізікі высокіх энергій. Абмяняліся поглядамі аб перспектывах працы беларускіх вучоных на ўстаноўцы СКІФ у Новасібірскай вобласці.

Дасягнута дамоўленасць аб падтрыманні рабочых кантактаў, у тым ліку з мэтай далейшага паглыблення ўзаемадзеяння беларускіх і расійскіх вучоных у рамках Саюзнай дзяржавы.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці