:

Прэзідэнты Беларусі і Расіі правялі тэлефонную размову

02.12.2022 г.

Прэзідэнты Беларусі і Расіі правялі тэлефонную размову.

Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі парадак дня маючага адбыцца ў Кыргызстане саміту Еўразійскага эканамічнага саюза. Разгледзелі міжнародны парадак дня і абстаноўку, каардынацыю сумесных дзеянняў. Абмеркавалі таксама пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння –імпартазамяшчэнне, рэалізацыю саюзных праграм.

Асобную ўвагу надалі супрацоўніцтву ў гуманітарнай сферы, у прыватнасці – навуцы. А.Лукашэнка і У.Пуцін дамовіліся на працягу года на базе Акадэміі навук арганізаваць і правесці Кангрэс маладых навукоўцаў Беларусі і Расіі ў развіццё нядаўняй сустрэчы прэзідэнта Расіі з навукоўцамі ў «Сірыўсе» і на базе напрацаванага ў Беларусі вопыту (напрыклад, маштабны праект «100 ідэй для Беларусі»).

Прэзідэнты намецілі і графік далейшых кантактаў, дамовіўшыся правесці ў снежні сустрэчу для абмеркавання практычных пытанняў рэалізацыі саюзнага будаўніцтва і эканамічных пытанняў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці