:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў М.Рыжанкова з Дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы Д.Мезенцавым

18.07.2024 г.

Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў правёў 18 ліпеня 2024 г. сустрэчу з Дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Дзмітрыем Мезенцавым. 

У ходзе размовы адбыўся абмен думкамі па актуальных пытаннях саюзнага парадку дня, уключаючы парадак фінансавання і рэалізацыі праграм і праектаў Саюзнай дзяржавы. 

Асобная ўвага ўдзелена графіку пасяджэнняў органаў Саюзнай дзяржавы ў другім паўгоддзі 2024 года, уключаючы падрыхтоўку да правядзення і парадак дня пасяджэння Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы, прымеркаванага да 25-годдзя падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. 

У ходзе сустрэчы Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы пацвердзіў гатоўнасць узяць удзел у другой міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню па еўразійскай бяспецы, якая пройдзе ў г.Мінску 31 кастрычніка — 1 лістапада 2024 г. 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці