Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Расіі з дэпутатам Дзярждумы М.Буцінай
30.10.2025 г.Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Аляксандр Рагожнік правёў рабочую сустрэчу з дэпутатам Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі, членам Камітэта Дзяржаўнай Думы па міжнародных справах Марыяй Буцінай.

Сустрэча была прысвечана абмеркаванню вопыту і нарматыўнай прававой базы функцыянавання асаблівай эканамічнай зоны «Вялікі камень» у Рэспубліцы Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспубліцы, з улікам актуальных умоў дзейнасці ў рамках ЕАЭС, а таксама пытанням удасканалення нарматыўнай базы мытнага рэгулявання.
Аляксандр Рагожнік даў падрабязныя растлумачэнні аб асаблівасцях работы АЭЗ «Вялікі камень», у тым ліку аб патрабаваннях да інвестараў, аб устаноўленых заканадаўствам асноўных ільготах і прэферэнцыях для рэзідэнтаў, мытным рэгуляванні іх дзейнасці, асноўных напрамках работы АЭЗ, а таксама беларускім вопыце работы з інвестарамі з КНР.
Яшчэ адным напрамкам, разгледжаным у ходзе рабочай сустрэчы, стала развіццё турыстычнага патэнцыялу Беларусі і Расіі. Марына Буціна выказала зацікаўленасць у вывучэнні турысцка-рэкрэацыйнага патэнцыялу Брэсцкай і Віцебскай абласцей Рэспублікі Беларусь, і прапанавала прапрацаваць пытанне аб магчымым наведванні гэтых беларускіх рэгіёнаў дэлегацыямі ў складзе патэнцыйных расійскіх інвестараў.