Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Расіі з Губернатарам Смаленскай вобласці
06.03.2026 г.Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Юрый Селіверстаў правёў у Маскве рабочую сустрэчу з Губернатарам Смаленскай вобласці Васілём Анохіным.

Прадметна разгледзелі найбольш актуальныя пытанні шматпланавага супрацоўніцтва, абмеркавалі ход рэалізацыі сумесных праектаў, намецілі новыя «пункты росту» ва ўзаемадзеянні Беларусі з прыгранічным рэгіёнам Расіі.
Дасягнулі дамоўленасцей аб далейшых пастаўках пасажырскай тэхнікі беларускай вытворчасці ў рэгіён. Абмеркавалі ход рэалізацыі праекта стварэння ў Смаленскай вобласці вытворчасці перонных аўтобусаў. Намецілі напрамкі развіцця мультыбрэндавых цэнтра запасных частак, у тым ліку — стварэнне склада шын для грузавой і сельскагаспадарчай тэхнікі. Дамовіліся пашырыць удзел холдынгу «Белаўтадар» у рамонце і будаўніцтве дарог у рэгіёне. Абмяняліся меркаваннямі аб рабоце зборачнай вытворчасці матацыклаў «МотаВелаЗавода» на Вяземскім машынабудаўнічым заводзе.
Асаблівую ўвагу ўдзялілі перспектывам развіцця супрацоўніцтва ў турыстычнай галіне, напрыклад — арганізацыі пакетнага трансгранічнага тура па маршруце Смаленск-Віцебск-Полацк. Вызначылі шэраг сумесных праектаў у гуманітарнай сферы, у тым ліку ў рамках рэалізацыі мерапрыемстваў плана «Смаленск — маладзёжная сталіца Расіі».