:

Віншаванне з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

11.05.2025 г.

Паважаныя суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

Выбар беларусаў, зроблены 30 гадоў таму, азнаменаваў перамогу гістарычнай справядлівасці і пачаў адлік мірнага стваральнага жыцця маладой краіны.

Нацыянальныя сімвалы, увабраўшы ў сябе духоўную сілу народа, зберагаюць яго каштоўнасці і сэнсы, умацоўваюць адзінства і натхняюць на вялікія здзяйсненні.

Поспехі цяперашняга пакалення — ад моцнай дзяржаўнасці да развітой эканомікі — заўсёды будуць азарацца прамянямі ўзыходзячага над зямным шарам сонца, мець чырвона-зялёны адліў і гучаць у мелодыі гімна.

Жадаю вам, дарагія землякі, здароўя, шчасця і новых дасягненняў на карысць роднай Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці