:

Уладзімір Сямашка правёў пасяджэнне камісіі па эканамічных пытаннях пры Эканамічным савеце СНД

15.09.2021 г.

15 верасня 2021 года пад старшынствам Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі, Паўнамоцнага прадстаўніка Беларусі пры Эканамічным савеце СНД Уладзіміра Сямашкі праведзена чарговае пасяджэнне Камісіі па эканамічных пытаннях пры Эканамічным савеце СНД (КЭП).

Члены КЭП ухвалілі даклад аб мерах па забеспячэнню абароны правоў спажыўцоў ва ўмовах распаўсюджвання новай каронавіруснай інфекцыі COVID-19, праект Комплексу сумесных дзеянняў па забеспячэнню біялагічнай бяспекі генетычнага матэрыялу пры аднаўленні сельскагаспадарчых жывёл на перыяд да 2026 года, а таксама праект адпаведнага рашэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД.

Прынялі да ведама інфармацыю аб рэалізацыі Пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы процідзеяння вытворчасці і распаўсюджванню кантрафактнай прадукцыі ад 26 мая 2017 года і пагаднення аб узаемным прызнанні вынікаў выпрабаванняў з мэтай зацвярджэння тыпу, метралагічнай атэстацыі, паверкі і каліброўкі сродкаў вымярэнняў ад 29 мая 2015 года.

Наступнае пасяджэнне КЭВ прызначанае на 20 кастрычніка 2021 г.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці