Аб сустрэчы Пасла Беларусі Аляксандра Рагожніка з Паслом Кеніі Пітэрам Мутуку Матукі
19.11.2024 г.Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Аляксандр Рагожнік правеў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Кенія ў Расійскай Федэрацыі Пітэрам Мутуку Матукі.
Cуразмоўцы абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння Беларусі і Кеніі ў палітычнай, гандлева-эканамічнай, гуманітарнай сферах. Таксама была закранута тэматыка арганізацыі візітаў на розных узроўнях, а таксама правядзення кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў.
Пасол Кеніі абазначыў зацікаўленасць яго краіны ў беларускіх напрацоўках у сферы сельскай гаспадаркі і сельгасмашынабудавання. Ен зазначыў, што беларускія трактары добра вядомыя ў Кеніі і шырока выкарыстоўваюцца мясцовымі фермерамі.